Навагрудак / ldd.by, Дзмітрый Ленкавец
Праваабаронцам стала вядома пра масавыя затрыманні ў Наваградку ў мінулыя выходныя. Затрыманыя шэсць чалавек. Яны зараз знаходзяцца ў Карэліцкім ізалятары часовага ўтрымання. Што стала падставай для затрымання гэтых людзей, пакуль невядома.
Нагадаем, на мінулым тыдні масавыя затрыманні прайшлі ў Дзяржынску і Пружанах. Былі затрыманыя дзясяткі чалавек. У Пружанах у людзей праводзілі ператрусы і правяралі тэлефоны. Частку пазней адпусцілі, але частку пакінулі за кратамі чакаць суда. У Дзяржынску шукалі людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. У СІЗА адправілі больш за 10 чалавек. Гаворка ідзе пра крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут