Інга Ругінене і Джон Коўл / прэс-служба ўрада Літвы
Джон Коўл прыляцеў у Літву і сустрэўся з прэм'ер-міністаркай краіны Інгай Ругінене. У чацвер спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі плануе наведаць Мінск.
Ругінене падзякавала Коўлу за яго намаганні па вызваленні беларускіх палітзняволеных: "Пазіцыя Літвы застаецца адназначнай — беларускі рэжым мусіць спыніць рэпрэсіі, і ў краіне не павінна застацца ніводнага палітвязня".
Прэм'ер-міністарка дадала, што рэжым Лукашэнкі застаецца адной з галоўных пагроз рэгіянальнай бяспецы. Між іншага, яна згадала заблакаваныя ў Беларусі літоўскія грузавікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут