Польскія памежнікі кажуць пра абстрэл свайго патруля з боку Беларусі

08/10/2021 - 12:36

На мяжы Беларусі і Польшчы з беларускага боку абстралялі польскі патруль. Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў. Пра гэта са словаў прэс-сакратаркі Памежнай службы Польшчы Ганны Міхальскай паведамляе rmf24.pl. 

Яна дадала, што, магчыма, выкарыстоўваліся халастыя патроны: "Падобных правакацый робіцца ўсё болей".

Беларускія памежнікі адразу ж абверглі заяву польскіх калег. Маўляў, за мінулыя суткі зброя не ўжывалася ні на адным участку беларуска-польскай мяжы.

Цікава, што пра стрэлы з беларускага боку паведамілі сёння і літоўскія памежнікі. Таксама яны распавялі, што з тэрыторыі Беларусі запускалі сігнальныя ракеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі