Першакурснікі БДУ замест “студакоў” атрымаюць банкаўскія карткі

30/08/2018 - 11:49

Першакурснікі БДУ замест звычайных пластыкавых студэнцкіх білетаў атрымаюць банкаўскія карткі. Па іх можна будзе не толькі прайсці ва ўніверсітэт, але і набываць тавары ў любых інтэрнэт-крамах, браніраваць гасцініцы і г.д.

Гэта, насамрэч, новы і пакуль пілотны праект. Усяго будзе падрыхтавана каля пяці тысяч картак. Атрымаюць іх студэнты-першакурснікі як бясплатнай, так і платнай формы навучання, а таксама магістранты. Гэтыя карткі будуць цалкам бясплатныя для навучэнцаў, на іх будуць не толькі налічвацца стыпендыі. Студэнты змогуць карыстацца паўнавартасным банкаўскім сэрвісам”, — пракаментавалі Еўрарадыё ў прэс-службе Белінвестбанка.

Фактычна, новы “студак” з’яўляецца банкаўскай карткай MasterCard Standard з тэхналогіяй бескантакнтай аплаты PayPass. Тэрмін дзеяння — чатыры гады. На ліцавыым баку картак, акрамя стандартных банкаўскіх рэквізітаў, будзе адлюстраваны здымак студэнта, нумар студэнцкага білета і факультэт навучання. У правым верхнім куце будуць лагатыпы Мінадукацыі і БДУ. Памяняць дызайн карткі нельга — ён уніфікаваны і ўзгоднены з усімі інстанцыямі.

Таксама студэнцкія білеты новага пакалення атрымаюць магістранты БДУ. Калі праект будзе паспяховым, яго распаўсюдзяць не толькі на студэнтаў іншых курсаў навучальнай установы, але і на іншыя ўніверсітэты краіны.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі