Перамовы Лукашэнкі з Пуціным у Сочы пройдуць 21 верасня

20/09/2018 - 12:44

20-21 верасня Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў Расію з працоўным візітам, паведамляе яго прэс-служба.

21 верасня ў Сочы пройдуць яго перамовы з Уладзімірам Пуціным. У перамовах прымуць удзел чальцы ўрадаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго ў кіраўнікоў дзяржаваў пройдзе двухбаковая сустрэча ў фармаце "сам-насам".

Чакаецца, што на перамовах будуць абмяркоўвацца такія сферы, як сельская гаспадарка, прамысловасць, гандлёва-эканамічнае і фінансавае ўзаемадзеянне, нафтагазавая сфера.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі