Перад выездам БАТЭ ў Нарвегію траўму атрымаў Неманья Міліч

30/07/2019 - 07:14

Перад выездам БАТЭ ў Нарвегію траўму атрымаў нападаючы Неманья Міліч. Як інфармуе "Прессбол", ён пашкодзіў калена на адной з трэніровак і не зможа дапамагчы камандзе ў матчы з "Русенборгам".

Матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Русенборг" — БАТЭ пройдзе ў сераду, 31 ліпеня, у Транхейме, пачатак а 20-й гадзіне паводле беларускага часу. У першым паядынку барысаўчане выйгралі з лікам 2:1.

Неманья Міліч — сербскі футбаліст. Яму 29 гадоў. У БАТЭ ён перайшоў сёлета з каманды "Црвена Звезда".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі