Святлана Ціханоўская і прэзідэнт ПАСЕ Тэадорас Русопулас
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы заклікае рэжым Аляксандра Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў. 25 студзеня на сэсіі арганізацыі ў Страсбургу была прынятая адпаведая рэзалюцыя. Перад гэтым выступіла кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская і адбыліся дэбаты па сітуацыі ў нашай краіне.
ПАСЕ нагадвае пра фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў РБ і пра тое, што пасля гэтага сітуацыя з правамі чалавека толькі пагаршаецца. "Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа настолькі сур'ёзныя, шырока распаўсюджаныя і сістэматычныя, што могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці і патрабуюць поўнай адказнасці ў адпаведнасці з унутраным і міжнародным правам", — гаворыцца ў дакуменце. У ім адзначаецца, што рэжым у Мінску таксама "ўяўляе пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут