Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту пагрозы з боку Беларусі — эфір

11/09/2026 - 01:14

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс на пачатку верасня заявіў, што літоўскія службы не маюць інфармацыі пра з’яўленне новых расійскіх ваенных часцей, якія маглі б непасрэдна пагражаць Літве, Латвіі або Польшчы. Адпаведна, Літва цяпер не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку БеларусіГэта былі словы ў адказ на папярэджанні з боку Ціханоўскай, якая сказала, што “ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура, у тым ліку каля меж з ЕС”. А гэта, маўляў, можа сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай эскалацыі. Фактычна на наступны дзень пра ваенную пагрозу з боку Беларусі заявіў і прадстаўнік спецслужбаў Украіны.
 
Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі і ці адбываецца гэты рост насамрэч? Адкуль у Ціханоўскай інфармацыя, якую яна агучыла на сустрэчы ў Вільні? Што стаіць за мілітарызацыяй беларускай эканомікі і грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі