Украіна зноў разглядае магчымасць удараў па тэрыторыі Беларусі

11/09/2026 - 12:54

Алег Івашчанка / szru.gov.ua

Украіна зноў разглядае магчымасць удараў па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта кіраўнік украінскай ваеннай разведкі Алег Івашчанка заявіў у інтэрв’ю The Times.

Паводле яго, расійскія вайскоўцы працягваюць выкарыстоўваюць рэтранслятары, размешчаныя ў Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай, для перадачы радыёсігналу. Украінская разведка выявіла шэсць такіх прыладаў.

Паводле Івашчанкі, цяпер Украіна вывучае магчымыя варыянты дзеянняў.

Кіраўнік ГУР таксама расказаў, што Беларусь стварае новую паветрана-дэсантную брыгаду прыкладна за 40 км ад украінскай мяжы. Пры гэтым, паводле ацэнкі ўкраінскай разведкі, непасрэднай пагрозы наземнага наступу з Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі