У Мінадукацыі расказалі, як падпісваць сшыткі і ці будуць штрафы за пропуск заняткаў

11/09/2026 - 16:58

Школа, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by

Міністэрства адукацыі вырашыла адгукнуцца на тое, як у сацсетках абмяркоўваюць новаўвядзенні галіны. Ведамства заявіла, што такім чынам змагаецца з фэйкамі.

Указанні міністэрства, як падпісваць вокладкі сшыткаў, маюць рэкамендацыйны характар. "Кожная школа мае права сама выбраць і зацвердзіць адзіны ўзор подпісу", — заяўляюць чыноўнікі.

Зборы грошай у школах забароненыя. Можна толькі добраахвотна пераводзіць грошы на разліковы рахунак установы, кажуць у ведамстве: "Ніхто не мае права патрабаваць наяўныя, прымушаць або ўсталёўваць канкрэтныя сумы. Бацькоўскія камітэты не маюць права збіраць грошы на патрэбы школы або гімназіі, гэта могуць рабіць толькі апякунскія саветы".

Школьныя дзённікі ў другім класе — не абавязковыя. Афіцыйна дзённікі пачынаюць весці з трэцяга класа.

Ніякіх штрафаў за доўгую адсутнасць вучня на занятках не будзе: "Інфармацыя пра штрафы — поўны фэйк. Ніякіх навацый не было. Пры хваробе да пяці дзён даведка не патрэбная, дастаткова папярэдзіць педагога аб тым, што дзіця дома і акружанае ўвагай і клопатам бацькоў".

Дарэчы, пра штрафы за сістэматычныя прагулы без паважнай прычыны або парушэнні школьных правілаў у дзяржаўных СМІ расказваў гродзенскі ўчастковы міліцыянт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі