Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе — эфір

11/09/2026 - 01:16

Улад Кобец / Еўрарадыё

У той час як Анджэй Пачобут насуперак усім перасцярогам паехаў у Беларусь, менавіта тэма бяспекі — як рэгіянальнай, так і асабістай — актыўна абмяркоўвалася на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы. Агулам форум быў маштабны: больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, 500 панэльных дыскусій. Безумоўна, закраналася тэма Беларусі, гаварылі пра беларусаў і ад імя беларусаў. Бо беларуская дэлегацыя была прадстаўлена і палітыкамі, і экспертамі.  

На якія тэмы і праблемы найперш была скіравана ўвага ўдзельнікаў сёлетняга Форуму? Ці была Беларусь “у павестцы” і ў якім ключы ўзгадвалася? Чым каштоўны ўдзел у такіх сустрэчах і якую карысць беларускаму грамадству яны могуць прынесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі