Беларусы ў Вільні, ілюстрацыйнае фота / BNS
Па стане на 1 верасня 2026 года ў Літве пражывала 227 тысяч замежнікаў з дакументамі на пражыванне. У параўнанні з пачаткам года іх колькасць вырасла на 9932 чалавекі (+4,6%). За жнівень замежнікаў стала больш на 2807 чалавек. Такую статыстыку падае "Волна" са спасылкай на Дэпартамент міграцыі Літвы.
Самую вялікую групу складаюць украінцы — 80 312 чалавек.
Другія па колькасці — беларусы — 47 872 чалавекі. Ад пачатку года ў Літве колькасць нашых суайчыннікаў зменшылася на 2414 чалавек (−4,8%), за жнівень іх стала менш на 411 чалавек. Найбольшая колькасць беларусаў была зарэгістраваная ў Літве ў 2024 годзе — больш за 62 тысячы чалавек.
Тройку лідараў замыкаюць расіяне — 13 272 чалавекі.
Таксама ў краіне ёсць значная колькасць мігрантаў з Узбекістана (12 617), Індыі (9441), Таджыкістана (7473), Філіпінаў (5612), Кыргызстана (4711), Азербайджана (4543), Казахстана (3837).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут