Папа Леў / Yara Nardi / Reuters
Папа Леў у сваім першым калядным звароце да прысутных на плошчы Святога Пятра заклікаў Украіну і Расію правесці наўпроставыя перамовы аб спыненні вайны, піша BBC. А міжнародную супольнасць заклікаў падтрымаць прамы дыялог.
Заклік пантыфіка прагучаў на фоне перамоў аб пагадненні, якое можа пакласці канец баявым дзеянням.
Папа Леў таксама заклікаў да спынення канфліктаў па ўсім свеце. І нагадаў, што нават завершаны канфлікт прычыняе боль людзям, пакідаючы "пасля сябе руіны і адкрытыя раны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут