"Агрэсіўная рыторыка" — у МЗС Беларусі пракаментавалі абарончыя планы NATO

14/10/2026 - 14:04

МЗС Беларусі / sb.by

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з афіцыйным каментаром наконт абарончага плана NATO. Яго нядаўна прэзентаваў галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі альянса ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч.

Гэты план прадугледжвае, што ў выпадку расійскай агрэсіі войскі NATO нанясуць удар па расійскіх камандных пунктах і аб'ектах супрацьпаветранай абароны ў Беларусі, Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама ў раёне Санкт-Пецярбурога. Пры гэтым плануецца выкарыстоўваць дроны і наземныя рабатызаваныя сістэмы.

У МЗС гэтыя планы назвалі агрэсіўнымі:

"Без якіх-небудзь пагроз з боку Беларусі, без рэальных перадумоў да канфлікту NATO будуе планы па нарошчванні ваеннай прысутнасці ля межаў і нанясенні удараў па тэрыторыі суверэннай дзяржавы.
Пад прыкрыццём ахоўных фармулёвак блок фактычна рыхтуе глебу для ваеннай эскалацыі і агрэсіі".

Знешнепалітычнае ведамства сцвярджае, што ваенная дактрына Беларусі мае выключна абарончы характар: "Мы паслядоўна выступаем за адкрытасць, дээскалацыю і раўнапраўны дыялог. Заклікаем заходніх калегаў праявіць здаровае і прыступіць да сумеснай працы над аднаўленнем ўзаемнага даверу".

У сваю чаргу NATO, безумоўна, улічвае тое, што тэрыторыя Беларусі ў 2022 годзе стала адным з плацдармаў для шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі