Сярод затрыманых за хакерскую атаку на "ДаДо Піцу" ёсць беларус

14/10/2026 - 14:37

Піца, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Трох чалавек затрымалі па падазрэнні ў хакерскай атацы на IT-сістэму сеткі піцэрый "ДаДо Піца", паведамляе тэлеграм-канал Baza.

Хакераў вылічылі па IP-адрасах. Паведамляецца, што групоўка складалася з чатырох чалавек. Пакуль затрымалі трох — расіяніна, а таксама грамадзян Беларусі і Казахстана.

Спецыялісты мяркуюць, што ўзломшчыкі атрымалі доступ да 3,7 ТБ даных — 33 млрд запісаў. Гэта звесткі пра 862 млн заказаў за 15 гадоў, 68 млн кліенцкіх запісаў, 431 тыс. супрацоўнікаў і 171 млн запісаў пра адрасы дастаўкі.

Як паведамлялася, у выніку хакерскай атакі пацярпелі даныя кліентаў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі