Палітвязня Восіпава будуць судзіць трэці раз за "непадпарадкаванне адміністрацыі"

14/10/2026 - 13:34

Ціхан Восіпаў / spring96.org

Палітвязня Ціхана Восіпава трэці раз будуць судзіць па абвінавачанні ў "непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі". Пра гэта паведаміла былая палітзняволеная Антаніна Канавалава, перадаюць праваабаронцы "Вясны".

Восіпаў трапіў за краты ў жніўні 2020 года. У 2021-м яму прысудзілі 11 гадоў калоніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго абвінавацілі ў наўмысным наездзе на вайскоўцаў падчас пратэстаў. Ппасля таго інцыдэнта Восіпаў утапіў машыну і заявіў, што яе ўгналі.

У зняволенні яго месяцамі трымаюць у ШІЗА і ПКТ. Палітвязня ўжо двойчы асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі", дадаткова прызначыўшы яшчэ два гады і два месяцы пазбаўлення волі. Гэты артыкул выкарыстоўваюць для таго, каб бясконца падаўжаць тэрмін зняволення для вязняў.

У зняволенні ў палітвязня пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, у тым ліку з пазваночнікам і сэрцам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі