Палітвязнем прызнаны экс-сілавік, які кідаў кактэйлі Молатава ў вайсковыя аўто

22/07/2022 - 10:50

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі шэсць чалавек. Гэта Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Андрэй Паднябенны асуджаны на 15 гадоў за стварэнне і адміністраванне "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала, падпал аўтамабіля супрацоўніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і прабітыя колы ў 39 тралейбусах.

Дзмітрыя Нешта асуджаны за тое, што кінуў тры "кактэйлі Молатава" ў аўтамабілі, якія належаць вайскоўцам адной з вайсковых часцей.

Анатоля Яскевіча асудзілі на 4,5 года за відэазвароты ў Tik-Tok з выкарыстаннем навіны пра крушэнне вайсковага самалёта ў Баранавічах і гібелі дваіх лётчыкаў, а таксама за абразу А. Лукашэнкі ў відэаазваротах.

Такі ж тэрмін атрымаў Аляксандр Францкевіч, якога прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў КК — у прыватнасці, пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і яго блізкіх, публічная абраза А. Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады праз інтэрнэт, пагроза забойствам у дачыненні да суддзі ды інш.

Андрэй Дзенісенка асуджаны на 4 гады зняволення за "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы" і заклікі да санкцый. 

Іван Губчык асуджаны на 4,5 года за відэаролікі ў Tik-Tok з развагамі аб прычынах жорсткасці ўладаў, заклікамі да прадстаўнікоў улады задумацца пра будучыню, заклікамі да пратэстоўцаў не ўжываць празмерны гвалт, асабліва да шараговых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

На сёння ў Беларусі 1263 палітвязязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі