Пад Рагачовам шасцігадовы хлопчык атруціўся бензінам

05/06/2019 - 15:27

Шасцігадовы хлопчык у Рагачоўскім раёне атруціўся бензінам, піша мясцовае выданне "Свабоднае слова".

Здарэнне адбылося 3 чэрвеня ў аграгарадку Забалацце. Хлопчык хацеў піць і памылкова глынуў з ёмістасці з бензінам.

Дарослыя выклікалі хуткую. Лекары забралі дзіця ў лякарню. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Паведамляецца, што хлопчык выхоўваецца ў добрай шматдзетнай сям'і.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі