Новая Беларусь vs Саюзная дзяржава: чый падатковы праект лепшы — эфір

06/02/2024 - 08:18

Павел Лібер / Еўрарадыё

Ні камуністы ў Савецкім Саюзе, ні іх нашчадкі ў выглядзе лукашэнкаўскага рэжыму не лічылі патрэбным даваць справаздачу грамадзянам краіны, куды і на якія патрэбы ідуць падаткі, якія дзяржава з гэтых самых грамадзян збірае. І падавалася, што беларусам гэта насамрэч і не цікавае. Аказалася, што гэта не так. Асабліва калі ёсць магчымасць частку, хай і невялікую, ад падаткаў выдаткаваць на тыя патрэбы, на якія падаткаплатнікі самі вырашаць. Адна праблема: пакуль гэта працуе толькі ў “Новай Беларусі”…

Што з сябе ўяўляе падатковы праект ад Новай Беларусі і ці ёсць ужо ў яго “гісторыя поспеху”? Навошта беларусам пералічваць частку сваіх падаткаў у гэты праект і як гэта рабіць? Чым гэтая прапанова стваральнікаў Новай Беларусі лепшая за магчымасці самому пералічыць гэтыя грошы на пэўныя беларускія ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі