У апошні дзень сакавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы

30/03/2026 - 16:41

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У аўторак, 31 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень па паўднёвым усходзе краіны магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +8 па захадзе да +18 градусаў па ўсходзе Беларусі.

У сераду, 1 красавіка, будзе воблачна, удзень — з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, удзень на паўднёвым усходзе пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 1 градуса цяпла па захадзе да +9 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень прагназуецца 9-15 градусаў вышэй за нуль, месцамі паветра прагрэецца да 18 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі