Мінгарвыканкам / Еўрарадыё
Спецыяльную камісію па пошуку "экстрэмізму" ў сімволіцы, атрыбутыцы ды інфармацыйнай прадукцыі створаць у Мінску. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама з'явілася на Нацыянальным прававым партале.
Таксама камісія павінна будзе ўзаемадзейнічаць з іншымі дзяржорганамі "пры рэалізацыі імі мер па выяўленні і прадухіленні распаўсюджвання сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі, якія змяшчаюць прыкметы праявы экстрэмізму".
Мяркуецца, што ў камісію ўвойдуць спецыялісты ў галіне сацыялогіі, філасофіі, філалогіі, псіхалогіі ды іншых сферах. Персанальны склад камісіі будзе зацвярджаць старшыня Мінгарвыканкама.
Дарэчы, такая ж камісія на агульнадзяржаўным узроўні дзейнічае ўжо даўно. Яна, напрыклад, прызнала "экстрэмісцкай прадукцыяй" кнігу "Нацыянальная ідэя", якая складаецца з інтэрв'ю з выдатнымі асобамі на хвалях Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут