Некалькі ВНУ Беларусі павялічылі кошт навучання

05/03/2018 - 16:21

Некалькі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі павялічылі кошт платнага навучання. Як інфармуе БЕЛТА, гэта — Акадэмія кіравання пры прэзідэнце, БДУ, БДПУ і БДУІР.

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце новыя цэны пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка. Студэнты дзённай формы атрымання адукацыі за навучальны год мусяць заплаціць 2550 рублёў, завочнікі — 1080-1100 рублёў

З 1 сакавіка кошт навучання на 1-3 курсах на спецыяльнасці “міжнароднае права” факультэта міжнародных адносін БДУ, а таксама на спецыяльнасцях “правазнаўства” і “эканамічнае права” на юрыдычным факультэце складае 3136 рублёў (раней — 2851 рубель). Студэнты спецыяльнасцяў “беларуская філалогія” і “руская філалогія” філалагічнага факультэта, а таксама спецыяльнасці “сацыяльная праца” факультэта сацыякультурных камунікацый за год будуць плаціць 2242 рублі (раней — 2039 рублёў).

Цэны на навучанне выраслі ў Беларускім педуніверсітэце імя Максіма Танка, у БДУІР. Адзначаецца, што гэта адбылося з-за павелічэння памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, а таксама ростам тарыфаў на камунальныя паслугі і зменамі ўмоў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі