Навошта Дзяржкамітэт судовых экспертыз закупляе 43 000 літраў малака?

19/11/2015 - 09:32

Цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз закупляе на наступны год 43 000 літраў малака. Такія звесткі Еўрарадыё знаходзіць на сайце дзяржаўных закупак. У камітэце кажуць, што закупляюць малако штогод. Яно неабходнае для спецхарчавання супрацоўнікаў.

“У нас ёсць работнікі, якія працуюць са шкоднымі хімічнымі рэактывамі, ім даем малако за шкоднасць, — кажуць у камітэце. — На аднаго супрацоўніка атрымліваецца па літру на тыдзень. Па норме належыць выдаваць супрацоўніку 200 грамаў на дзень”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі