“На сяржантаў не ціснулі”. Генпракуратура не мае прэтэнзій да КДБ

17/10/2018 - 12:58

17 кастрычніка на судзе па "справе Коржыча" пракурор Шарстнёў агучыў вынікі праверкі фактаў ціску на абвінавачаных сяржантаў Вяжэвіча, Скуратовіча і Бараноўскага ў будынку КДБ.

Сяржанты ў зале суда заявілі, што падчас следства яны падвяргаліся маральніму і фізічнаму ціску з боку праваахоўнікаў і пісалі "чыстасардэчныя прызнанні" не па сваёй волі. 

Па меркаванні Генпракуратуры, ніякага фізічнага альбо псіхалагічнага ціску на сяржантаў не аказвалася. А пра факты даўлення з боку супрацоўнікаў КДБ яны заяўлялі ў судзе дзеля таго, каб змякчыць адказнасць.

Адвакаты абвінавачаных не згодны з вынікам праверкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі