Мінздароўя прапануе ўвесці атэстацыю медыкаў

13/05/2021 - 14:04

Мінздароўя плануе ўвесці прафесійную атэстацыю медыцынскіх работнікаў. Праект адпаведнай пастановы вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Сёння ў Беларусі няма нормы пра абавязковую атэстацыю кожнага медыка. Прыняцце пастановы, на думку чыноўнікаў, дазволіць "павысіць матывацыю" для самаўдасканалення.

Гучыць добра, але ці не стане гэта новай формай пакарання "нелаяльных" медыкаў? Менавіта пераатэстацыя выкарыстоўваецца ў Беларусі для таго, каб пазбаўляць ліцэнзіі адвакатаў, "нязручных" для ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі