Мінскае "Дынама" зноў згуляе супраць зборнай Канады

30/12/2016 - 15:46

30 снежня мінскае "Дынама" зноў згуляе супраць зборнай Канады. Гэта будзе паўфільнальны матч Кубка Шпенглера, хакейнага турніра, які праходзіць у Швейцарыі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 16.55. На першым этапе Кубка Шпенглера дынамаўцы выйгралі ў канадцаў з лікам 7:4.

У 1/2 фіналу зборная Канады прабілася, абыграўшы ў чвэрцьфінале чэшскі "Маўнтфілд" — 5:1. У іншым паўфінале сустрэнуцца "Давос" і "Лугана".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі