Міністр: У Беларусі знізяцца цэны на некаторыя імпартныя лекі

18/09/2017 - 06:13

У Беларусі знізяцца цэны на некаторыя імпартныя лекі. Адбудзецца гэта ўжо ў верасні-кастрычніку, заявіў у праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Паводле яго слоў, рынак лекаў у нашай краіне складае каля 600 мільёнаў долараў. Палову лекаў даводзіцца набываць за мяжой. Буйных экспарцёраў налічваецца каля 15, і з імі міністэрства аховы здароўя “сур’ёзна папрацавала”. У выніку, удалося знізіць кошты на імпартныя лекі на 10-60%, адзначае Малашка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі