Футбаліст Арцём Мілеўскі мае прапановы аб працаўладкаванні, але не з Беларусі. Пра гэта ў каментары "Прессболу" паведамў яго агент Аляксандр Панкоў.
Па яго словах, футбалісту, нядаўна звольненаму з "Дынама-Брэст", не было прапановаў ні ад БАТЭ, ні ад мінскага "Дынама", ні ад "Шахцёра", ні ад іншых камандаў.
Затое, кажа Панкоў, спартоўцам цікавяцца замежныя клубы: "Не схаваю, у Арцёма ёсць варыянты працаўладкавання, і мы цяпер іх разглядаем. Гаворка ідзе аб прапановах з Украіны, Венгрыі... Літаральна ў панядзелак паступіла і ад клуба з расійскай прэм'ер-лігі".
Пра скасаванне кантракту ФК "Дынама-Брэст" з Мілеўскім і Аляксеем Гаўрыловічам стала вядома 19 ліпеня. Прычыны скасавання кантракту не называліся. Гаўрыловіч ужо падпісаў кантракт з мінскім "Дынама".
Былі звесткі пра магчымае скасаванне кантракта з найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Паўлам Савіцкім. Аднак ён пакуль што застаецца ў складзе каманды.