Малдаванін спрабаваў даць $15 беларускаму памежніку, каб не правяралі багаж

03/02/2019 - 08:56

Гастарбайтар з Малдовы спрабаваў дамовіцца з беларускім памежнікам, каб не даглядалі яго багаж. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, 36-гадовы мужчына ехаў праз Беларусь транзітам у цягніку Кішынёў-Санкт-Пецярбург і перасякаў мяжу ў пункце пропуска “Славечна”.

Малдаванін спрабаваў даць памежніку 1000 расійскіх рублёў (каля 15 долараў), каб той не правяраў яго асабістыя рэчы, але дамовіцца не выйшла.  Выявілася, што замежнік вёз у торбах хатняе віно, колькасць якога ў 2,5 разы перавышала дазволеныя аб’ёмы.

Мужчына патлумачыў, што хацеў пачаставаць віном сваіх калегаў-гастарбайтэраў, якія таксама працуюць у Расіі, а дазволеных аб’ёмаў было б замала.

Праваахоўнікі кваліфікавалі дзеянні замежніка як замах на дачу хабару, за што прадугледжваецца крымінальная адказнасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі