Аляксандр Кныровіч і дэлегаты УНС
Прагноз прадпрымальніка Аляксандра Кныровіча пра тое, што "замарозка коштаў" не пратрымаецца доўга, спраўдзіўся. На гэтым тыдні Лукашэнка ўжо загаварыў, што спыняць і замарожваць нічога не трэба — трэба толькі "кантраляваць". Тым не менш, за два тыдні яго "вертыкаль", якая кінулася выконваць загад, паспела затрымаць пару дзясяткаў чалавек і пачаць некалькі крымінальных справаў.
Тым часам з крамаў пачалі знікаць акцыйныя тавары. А пастаўшчыкі запаволілі падвоз новай прадукцыі, якую пакуль што трэба прадаваць па старых коштах. Як уся гэтая мітусня адаб'ецца на інфляцыі і эканоміцы? Размаўляем з Кныровічам.
Таксама пагаворым пра Усебеларускі народны сход. Праз паўгода ён мусіць пачаць працаваць — такая задума ў уладаў. Але што гэта будзе і з якімі паўнамоцтвамі — там дагэтуль вырашыць не могуць.
Стрым пачнецца а 15-й па Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут