Лукашэнка можа падпісаць дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі на гэтым тыдні

11/12/2017 - 13:41

Аляксандр Лукашэнка падпіша дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" бліжэйшым часам. пра гэта пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы паведаміў журнадістам першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, дакумент можа быць падпісаны нават на гэтым тыдні. 

Ён удакладніў, што пытанне наступнай імплементацыі нормаў, закладзеных у дакумент, запатрабуе пэўнага часу. Мацюшэўскі патлумачыў, што дэкрэт вельмі комплексны, і для яго рэалізацыі давядзецца сур'ёзна папрацаваць над дзеючым заканадаўствам.

"Пытанне імплементацыі — гэта хуткасць тых дзеянняў, якія мы прымем", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі