Кіпрская кампанія выкупіць у маскоўскай акцыі "Космас ТБ"

28/12/2021 - 08:30

Маскоўская тэлекамунікацыйная карпарацыя, якая працуе пад брэндам «Акадо», прадасць сваю долю ў беларускім інтэрнэт-правайдары "Космас ТБ". 

Як піша расійскае выданне "КоммерсантЪ", пакупніком выступае кіпрская International Telvell (CIS) Ltd. Ёй належыць 50% у "Космас ТБ".

Здзелка ацэньваецца прыкладна на 300 мільёнаў расійскіх рублёў, або больш за 4 мільёны долараў.

У маскоўскай карпарацыі сваё рашэнне патлумачылі "аптымізацыяй партфеля актываў". 

Эксперты мяркуюць, што "Акада" сыходзіць з Беларусі праз патрабаванні патэнцыйных інвестараў: беларускім "Космасам" цікавяцца структуры "Растэха" і правайдэр "ЭР-Тэлекам".

"Акада" купіла сваю долю ў "Космас ТБ" у 2006 годзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі