Каманда Сяргея Гурэнкі зноў прайграла, на гэты раз "Гарадзеі" (відэа)

20/08/2018 - 06:26

Мінскае "Дынама" страціла тры ачкі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У нядзелю ў матчы 18-га тура каманда Сяргея Гурэнкі прайграла "Гарадзеі" — 0:2. Паводле афіцыйных дадзеных на сталічным стадыёне "Дынама" прысутнічала 1830 чалавек.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура: "Дняпро" — "Нёман" — 0:0, "Мінск" — "Смалявічы" — 0:0, "Тарпеда-БелАЗ" — "Іслач" — 2:1, "Віцебск" — "Прамень" — 2:0, "Слуцк" — "Шахцёр" — 1:3. Матч БАТЭ і брэсцкага "Дынама" перанесены. 20 жніўня згуляюць мінскае "Тарпеда" і "Гомель".

Лідыруе БАТЭ — 44 ачкі, на другое месца выйшаў "Віцебск" — 37, столькі ж у мінскага "Дынама", але ў яго горшая розніца забітых і прапушчаных мячоў. "Шахцёр" мае 35 ачкоў. Матчы 19-га тура пройдуць 24-27 жніўня. Цэнтральным паядынкам стане супрацьстаянне БАТЭ і "Віцебска" (матч прызначаны на 25 жніўня).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі