Гомельскага журналіста-фрылансера аштрафавалі на 8,4 млн рублёў

04/02/2016 - 15:50

4 лютага Буда-Кашалёўскі раённы суд разглядаў адміністрацыйную справу гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Яго звінавацілі ў “вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ” без акрэдытацыі для тэлеканала “Белсат”. Як перадае прэс-служба БАЖ, суддзя Уладзімір Пракапенка пастанавіў аштрафаваць журналіста на 8 млн 400 тыс. рублёў (40 базавых велічыняў).

Таксама сёння суд Савецкага раёна Гомеля разглядаў адміністрацыйны пратакол Ларысы Шчыраковай. Аднак суддзя Алена Шайн спыніла справу за адсутнасцю складу правапарушэння ў дзеяннях журналісткі.

З улікам папярэдніх штрафаў Жукоўскі ўжо мусіць заплаціць у дзяржаўны бюджэт 45 мільёнаў 150 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі