“Гомель” перамог “Дняпро”, а “Гарадзея” і “Тарпеда” разышліся з мірам

22/07/2018 - 08:56

У суботу, 21 ліпеня, прайшлі чарговыя матчы 17 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Гомель” у сябе дома перамог “Дняпро” — 2:0. Гамяльчане такім чынам займаюць 10-ы радок турнірнай табліцы, а магілёўская каманда знаходзіцца на самым апошнім месцы.

“Гарадзея” і мінскае “Тарпеда” згулялі ўнічыю — 0:0. Яны займаюць адпаведна 14 і 13 месцы ў турнірнай табліцы.

Таксама ўчора згулялі “Прамень” і брэсцкае “Дынама” — 1:1. Сталічны клуб на 15-м месцы, брэсцкі — на 6-м.

Раней лідар чэмпіянату БАТЭ перамог “Мінск” — 2:0, а “Нёман” саступіў “Слуцку” — 0:3. Сёння згуляюць “Іслач” і мінскае “Дынама”, а ў панядзелак тур завершыцца дэрбі “Смалявічы” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі