Футбольнага трэнера звольнілі з-за перамогі яго каманды з лікам 25:0

16/06/2017 - 18:16

Трэнера дзіцячай каманды іспанскага клуба “Серанас” з Валенсіі звольнілі за перамогу з лікам 25:0. Як піша выданне El Pais, на думку кіраўніцтва клуба такі вынік “супярэчыць духу гульні”, паколькі стаў “занадта цяжкім ударам для прайграўшых”. Звольнены спецыяліст спрабаваў абараніцца, казаў, што не ставіў перад футбалістамі задачу забіць так шмат галоў. Наадварот, яны мусілі больш часу праводзіць на сваёй палове поля. План гэты ім было цяжка рэалізаваць, паколькі яны гулялі з аўтсайдэрам.

У згаданай сустрэчы ўдзельнічалі дзеці ва ўзросце да 11 гадоў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі