Фотафакт: Джоні Дэп падтрымаў украінца Алега Сянцова, асуджанага ў Расіі

16/11/2016 - 18:40

Вядомы кінаактор Джоні Дэп выступіў у падтрымку ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова, паведамляе meduza.io. Украінец асуджаны ў Расіі на 20-гадовы турэмны тэрмін па авбінавачанні ў тэрарызме: яго прызналі вінаватым у падпале офіса "Адзінай Расіі" ў Крыме. Сянцоў адбывае пакаранне ў калоніі ў Якуцку.

Акцыя Дэпа адбылася ў рамках праваабарончага праекта арганізацыі The Voice Project. Вядомыя дзеячы культуры сфатаграфаваліся ў падтрымку сваіх калегаў, якія знаходзяцца за кратамі ў розных краінах свету па палітычных матывах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі