Фільм "Урокі Фарсі", заяўлены ад Беларусі на "Оскар", дыскваліфікавалі

09/01/2021 - 07:14

Выданне Variety піша, што Амерыканская кінаакадэмія зняла вылучаны ад Беларусі фільм Вадзіма Перальмана "Урокі фарсі" з "Оскара". Згодна з патрабаваннямі прэміі, асноўны творчы ўнёсак у стужку мусяць зрабіць жыхары краіны, ад якой ён вылучаецца. "Урокі фарсі" гэтаму патрабаванню не адпавядаюць.

Фільм здымаўся на расійскія і нямецкія грошы амерыканскім рэжысёрам украінскага паходжання, з удзелам аргентынскіх, нямецкіх і расійскіх акцёраў. Здымкі праходзілі ў Беларусі пры ўдзеле "Беларусьфільма".

Кіно расказвае пра бельгійца яўрэйскага паходжання. У акупаванай Еўропе ён аказваецца ў канцлагеры. Каб выжыць, ён выдае сябе за перса. Раптам высвятляецца, што кухар канцлагера марыць пасля вайны з'ехаць у Іран і хоча вывучыць фарсі. Бельгійцу даводзіцца даваць яму ўрокі мовы, якую ён сам не ведае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі