Фермеры супраць калгасаў: хто больш ураджайны і рэнтабельны?

01/08/2017 - 13:05

Правільныя адказы тут

З чатырох асноўных пунктаў сельскай гаспадаркі (збожжа, бульба, гародніна і ягады) фермеры перавышаюць па ўраджайнасці сельгасы ў трох з іх.

Напрыклад, ураджайнасць бульбы ў фермераў на 12 цэнтнераў з гектара больш, чым у сельгасаў.

А ураджайнасць гародніны больш на 89 цэнтнераў з гектара.

Ягад і пладоў фермеры збіраюць на 69 цэнтнераў з гектара больш, чым сельгасы.

І толькі ўраджайнасць збожжа на 2,5 цэнтнера ў сельгасаў больш, чым у фермераў.

У жывёлагадоўлі застаецца амаль што дзяржаўная манаполія.

Калі ж казаць пра фінансавыя паказчыкі, то працэнт стратных арганізацый сярод сельгасаў складае 27,9%, а сярод фермерскіх ― 9,4%.

З рэнтабельнасцю рэалізаванай прадукцыі і паслуг таксама не ўсё добра: у сельгасах — 2,5%, у фермераў — 28,9%.

Цікавы момант, што фермераў цяпер амаль што ўдвая больш, чым сельгасаў ― 2578 фермерскіх гаспадарак супраць 1509 сельскагаспадарчых арганізацый, але трэба разумець, што часцей за ўсё на фермах працуе не больш трох чалавек.

У 2016 годзе пачалася праца па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Улады распрацавалі праект указа, які ўдасканальвае парадак спісання запазычанасці сельгасам па плацяжах у бюджэт і крэдытных дагаворах. У тым ліку банкам прадастаўляецца права прыняцця рашэння аб спісанні (у поўным і частковым аб'ёме) запазычанасці прадпрыемстваў па крэдытах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі