Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў імя новага рэктара

03/02/2023 - 09:09

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў імя новага рэктара. Ім зноў стаў не беларус. Пасаду зойме польскі эканаміст Кшыштаф Рыбіньскі, былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы. У ЕГУ ён пераходзіць з эканамічнага ўніверсітэту ў Казахстане. Адзначаецца, што Рыбіньскі "дасведчаны адміністратар у акадэмічнай галіне з больш чым 20-гадовым досведам кіравання".

Папярэднім рэктарам беларускага ВНУ быў расійскі егіптолаг Сяргей Ігнатаў, да яго рэктарамі таксама былі навукоўцы з ЗША і Даніі. Апошні беларускі рэктар, Анатоль Міхайлаў, кіраваў ЕГУ да 2014 года.

Новы рэктар афіцыйна прыступіць да выканання сваіх абавязкаў 3 красавіка 2023 года. "Перакананы, што праз супольныя дзеянні мы зможам вырашаць надзённыя праблемы, якія стаяць перад універсітэтам, і мацаваць статус ЕГУ як вядучай установы для навучання і грамадзянскага ўдзелу ў Беларусі ды рэгіёне ў цэлым", — кажа прафесар Рыбіньскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі