Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу

19/10/2022 - 16:18
Сёння ўкраінцы рызыкуюць сваім жыццём дзеля Еўропы / t.me/V_Zelenskiy_official

Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі" "адважнаму народу Украіны ў асобе свайго прэзідэнта, абраных лідараў і грамадзянскай супольнасці".

Сёння ўкраінцы рызыкуюць сваім жыццём дзеля Еўропы, заявіла старшыня Еўрапарламента Раберта Мецола. Паводле яе слоў, яны абараняюць дэмакратыю, свабоду і вяршэнства права. Таму больш годных узнагароды няма.

Прэмія Сахарава — галоўная ўзнагарода ЕС у галіне правоў чалавека. У 2020-м яе атрымала дэмакратычная апазіцыя Беларусі, а раней — Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аляксандр Мілінкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі