Дзявятым генсакратаром ААН афіцыйна стаў Антоніу Гутэрыш

13/12/2016 - 04:15

Дзявятым генеральным сакратаром ААН афіцыйна стаў Антоніу Гутэрыш. На пасяджэнні Генасамблеі ААН ён урачыста прынёс прысягу. Гутэрыш пакляўся служыць інтарэсам арганізацыі, а не асобных краін.

Выконваць абавязкі генеральнага сакратара ААН ён пачне з 1 студзеня 2017 года.

Перад гэтым палітык быў прэм'ер-міністрам Партугаліі, а таксама доўгі час — вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў.

На пасадзе генсакратара ААН Гутэрыш заменіць Пан Гі Муна з Паўднёвай Карэі, які ўзначальваў арганізацыю з 2007 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі