Дзяржаўны доўг Беларусі за месяц вырас на 1,8 млрд рублёў

31/10/2017 - 10:09

Дзяржаўны доўг Беларусі за месяц вырас на 1,8 млрд рублёў. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны, на 1 кастрычніка 2017-га ён складаў 41,4 млрд рублёў (на 1 верасня — 39,6 млрд рублёў). З пачатку года дзярждоўг вырас на 4,4 млрд рублёў, ці на 12%.

Што да знешняга дзяржаўнага доўга, то на 1 кастрычніка ён склаў 16,3 млрд долараў ЗША. Сёлета ён вырас на $2,7 млрд, ці на 19,5%. За першыя дзевяць месяцаў года Беларусь пазычыла ў замежжы 3 млрд 417 млн 200 тысяч долараў. З іх больш за мільярд долараў — пазыка ад ўраду і банкаў Расіі, 600 млн долараў — пазыка Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, больш за 194 млн долараў — пазыкі банкаў Кітая. 1 млрд 400 млн долараў — гэта еўрааблігацыі. З пачатку 2017 года на пагашэнне знешняга дзярждоўга было накіравана больш за 821 млн долараў.

Унутраны дзярждоўг на 1 кастрычніка склаў 9,4 млрд рублёў. З пачатку года ён знізіўся на 0,8 млрд рублёў, ці на 8%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі