Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Рагачове 4 верасня

02/02/2016 - 13:28

У 2016 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў горадзе Рагачове (Гомельская вобласць). У адпаведнасці з урадавай пастановай ад 1 лютага, створаны Нацыянальны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні свята, які ўзначаліла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года і праводзіцца ў першую нядзелю верасня, прычым кожны год у новым горадзе. Летась свята праходзіла ў Шчучыне на Гродзеншчыне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі