Дуда: падтрымліваем беларусаў, якія змагаюцца за свабоду

25/11/2022 - 10:21
Прамаўляе Анджэй Дуда / twitter.com/prezydentpl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу на канферэнцыі "Ідэя Еўропы" ў Каўнасе гаварыў пра бягучую сітуацыю з бяспекай у рэгіёне. Ён згадаў не толькі пра Украіну, але і пра Беларусь.

"Слова "свабода" атрымала новае вымярэнне, — гаварыў Дуда. — Кожны дзень ўкраінцы змагаюцца за свабоду ад нашэсця. Беларусы таксама змагаюцца за свабоду дэмакратыі, змагаюцца з аўтарытарным рэжымам, рэжымам Лукашэнкі. Падтрымліваем іх. Таму што свабоднае і моцнае грамадства Беларусі ў пэўны дзень зможа супрацьстаяць ціску расійскага суседа".

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што "бяспечная Еўропа — гэта Еўропа, у якой Расія пераможана: палітычна, у ваенным і эканамічным плане".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі