ЦТ па матэматыцы на 100 балаў здалі 155 чалавек

28/06/2018 - 15:41

Цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы на 100 балаў здалі 155 чалавек. Гэта амаль удвая больш, чым было летась (69). Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк адзначыў у каментары БЕЛТА, што такі вынік уражвае. "Гэта гаворыць пра тое, што тэсты цалкам адпавядаюць школьнай праграме па прадмеце, — кажа Міксюк. — Той, хто рыхтаваўся да выпрабавання, напісаў яго добра".

Нуль балаў на ЦТ па матэматыцы набралі 52 чалавекі. Сярэдні бал склаў 32,32 (летась — 27,21).

Як інфармавала Еўрарадыё, ЦТ па грамадазнаўстве на 100 балаў напісалі 11 чалавек (летась — 16), па беларускай мове — 21 абітурыент (летась — 32), па рускай мове — 54 (у 2017 годзе — 66).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі