“Белавія”: Чартары ў Турцыю лятаюць у штатным рэжыме

29/06/2016 - 09:23

Кампанія “Белавія” адсотчвае сітуацыю з бяспекай палётаў у Турцыю. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу перавозчыка, чартары ў Анталью з Мінска лятаюць у штатным рэжыме. Бліжэйшы павінен адбыцца сёння ў 15.15. Што да рэйсаў у Стамбул, то на сёння, 29 чэрвеня яны не запланаваныя. Пры гэтым на сёння планаваўся рэйс у Мінск з турэцкага аэрапорта імя Атацюрка, які можа быць адменены.

Нагадаем, што ўвечары 28 чэрвеня ў стамбульскім аэрапорце адбыўся тэракт, у выніку якога загінула сама меней 36 чалавек. Яшчэ 140 чалавек, паводле апошніх звестак, атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі