Беларускаму спеваку Максу Каржу забаранілі ўезд ва Украіну (фота)

26/02/2016 - 03:49

Папулярнаму беларускаму спеваку Максу Каржу забаранілі ўезд ва Украіну. Пра гэта ён паведаміў у сацыяльнай сетцы. Штамп аб забароне на ўезд яму паставілі ў аэрапорце "Барыспаль" падчас праходжання пашпартнага кантролю. Пра прычыну Каржу не паведамілі. Ён піша, што ў афіцыйным "чорным спісе" яго прозвішча няма. Цікава, што адбылося гэта яшчэ 17 лютага, але паведаміў пра гэта спявак толькі цяпер.

У сакавіку ў Макса Каржа быў запланаваны гастрольны тур па ўкраінскіх гарадах. Цяпер жа выканаўцу яго давядзецца перанесці ці ўвогуле адмяніць.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі