"Беларуськалій" атрымае кароткатэрміновую страхоўку ад палітычных рызык. Страхаваць яго будзе страхавое таварыства "Белэксімгарант". Адпаведнае распараджэнне выдаў Саўмін у сваёй пастанове №192 ад 5 красавіка 2021 года.
Гаворка ў ім ідзе пра кантракт, заключаны з Бразіліяй.
"Беларуськалій" — адзін з асноўных пастаўшчыкоў валюты ў краіну. Пасля таго, як кіраўніцтва прадпрыемства стала звальняць страйкоўцаў, на партнёраў "Беларуськалію" пачаўся ціск міжнароднай супольнасці. Кампанія Yara неаднаразова звяртала ўвагу "Беларуськалію" на становішча з правамі чалавека і на сітуацыю са звольненымі страйкоўцамі.
Што да кантракту з Бразіліяй, то, як піша ТГ-канал "Эканоміка па-беларуску", у 2020 годзе гэтая краіна узначаліла топ імпарцёраў беларускага хлоркалію. Беларускі экспарт у Бразілію склаў 522 мільёны долараў супраць 320,7 мільёна долараў у Кітай і 290 мільёнаў долараў у Індыю. У агульным экспарце доля Бразіліі дасягнула 21,6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.