Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа чвэрцьфінал Вікторыі Азаранкі на тэнісным турніры ў Токіа ў жывым эфіры. Беларуска сустрэнецца з італьянкай Камілай Джорджы, якая ў другім крузе перамагла датчанку Каралін Вазняцкі. Паядынак пройдзе ў пятніцу, 21 верасня, трансляцыя пачнецца а 12-й гадзіне.
Вікторыя Азаранка ў другім крузе абыграла Эшлі Барці з Аўстраліі, 17-ю ракетку свету, у двух сэтах — 6:4, 6:2.
Джорджы — 37-я ракетка свету, Азаранка — 63-я.